25 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш падаткаў – таўсцей «дэпутаты»

72

Беларусы пратэстуюць супраць новых пабораў.

Надпісы «Не падатку на аўто», «Больш падаткаў – таўсцей дэпутаты», «Улада рабуе народ» былі нанесеныя на сцены будынкаў у Гомелі, піша сайт revbel.org.

Таксама напярэдадні выходных пратэстныя графіці з’явіліся і ў Менску. «Уначы з 22 на 23 снежня менскімі анархістамі была праведзеная акцыя салідарнасці з затрыманымі таварышамі на акцыі «Стоп-падатак». Насупраць будынка суда Цэнтральнага раёна быў нанесены надпіс «Чым мацней вашыя рэпрэсіі - тым люцей наш супраціў». Гэтай акцыяй мы хацелі падтрымаць затрыманых хлопцаў і падкрэсліць, што рэпрэсіі дзяржавы не змогуць нас спыніць», - кажуць ініцыятары акцый.

Акцыя «Стоп падатак» супраць увядзення пошліны на аўто прайшла 20 снежня ў шматлікіх гарадах Беларусі. Самай шматлікай яна была ў Менску. Сталічныя аўтамабілісты спынілі рух па праспекце Незалежнасці амаль на гадзіну. Акцыю падтрымалі сотні мінакоў.

Нагадаем, велічыня пошліны будзе дыферэнцыраваная ў залежнасці ад віду і масы транспартнага сродку. Яе памер складзе ад 3 да 25 базавых велічынь, у тым ліку для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі - ад 3 да 10 базавых велічынь. Прадугледжаная самастойная выплата пошліны да моманту праходжання тэхагляду.

Па дадзеных Мінфіна, плануемыя даходы ад збірання пошліны складуць 1,6 трлн. рублёў. Сродкі будуць размяркоўвацца пароўну паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і накіроўвацца на рамонт і будаўніцтва аўтадарог.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках