29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: У 2014 годзе Беларусь чакаюць сацыяльныя ўзрушэнні

91
The Economist: У 2014 годзе Беларусь чакаюць сацыяльныя ўзрушэнні

Уплывовы часопіс заявіў пра «высокую рызыку» пратэстаў у нашай краіне ў надыходзячым годзе.

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, праведзеным спецыялістамі The Economist (пераклад - charter97.org).

Даследчы цэнтр Economist Intelligence Unit (EIU) склаў спіс краін, дзе ёсць верагоднасць узнікнення сацыяльных хваляванняў у 2014 годзе. Беларусь у ім паказаная сярод дзяржаў c высокай рызыкай пратэстаў. Таксама ў гэтую групу трапілі ўдзельнікі СНД - Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Туркменістан і Украіна. Большасць дзяржаў з «высокай» або «вельмі высокай» рызыкай сацыяльных узрушэнняў ў 2014 годзе - гэта краіны Азіі і Афрыкі.

«Зніжэнне даходаў і высокі ўзровень беспрацоўя не заўсёды суправаджаюцца беспарадкамі. Але калі эканамічным праблемам спадарожнічаюць іншыя элементы ўразлівасці, узнікае высокая рызыка нестабільнасці. Такія фактары ўключаюць моцную няроўнасць у даходах, дрэннае кіраванне, нізкія ўзроўні сацыяльнага забеспячэння, этнічную напружанасць і беспарадкі, якія мелі месца раней. Відавочна, асаблівае значэнне ва ўзнікненні беспарадкаў у апошні час мае эрозія даверу да ўрадаў і інстытутаў - крызіс дэмакратыі», - кажа спецыяліст Economist Intelligence Unit Лаза Кекіч.

Даследнікі нагадваюць, што ў шматлікіх краінах - такіх, як Украіна, Балгарыя, Бразілія, Аргенціна, Туніс, Егіпет і Турцыя - успыхнулі пратэсты ў апошнія дванаццаць месяцаў. Нават традыцыйна больш спакойныя краіны, такія як Японія і Сінгапур, бачылі дэманстрантаў на вуліцах. Сацыяльная няроўнасць і палітычная незадаволенасць падахвочваюць грамадзян сабрацца разам, а пратэст можа каардынавацца нашмат лягчэй «у стагоддзе смартфона».

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках