20 красавiка 2024, Субота, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка атрымае грошы за расейскую авіябазу

17
Лукашэнка атрымае грошы за расейскую авіябазу

Расея будзе плаціць Беларусі за выкарыстанне ваеннай авіябазы.

Беларусь і Расея вызначаць суму, якую будзе выплачваць расейскі бок за выкарыстанне ваеннай авіябазы пад Баранавічамі, піша «Інтэрфакс».

«Расея будзе аплачваць выкарыстанне беларускай ваеннай авіябазы. Сумы будуць вызначацца ў адпаведнасці з дамоўленасцямі паміж двума краінамі», - сказаў сёння на прэс-канферэнцыі амбасадар Расеі Аляксандр Сурыкаў. Пры гэтым ён удакладніў, што «бясплатна такіх рэчаў не бывае».

Сурыкаў таксама нагадаў, што канчатковая «кропка фармавання ваеннай авіябазы – 2014 год». Паводле яго слоў, першае звяно расейскіх знішчальнікаў ужо прыляцела на авіябазу пад Баранавічамі.

Нагадаем, пра стварэнне новай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі стала вядома 23 красавіка. Пра гэта заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Лукашэнкам. Тады ён заявіў, што ўжо ў гэтым годзе ў Беларусі мяркуецца стварыць авіяцыйную камендатуру і паставіць першае дзяжурнае звяно знішчальнікаў.

29 кастрычніка ў Маскве кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу паведаміў, што падрыхтоўка пагаднення аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расейскай авіяцыйнай базы завяршаецца. «Бакі завяршаюць падрыхтоўку міждзяржаўнага пагаднення аб размяшчэнні расейскай авіяцыйнай базы на тэрыторыі Беларусі, - сказаў ён. - Мы разгледзелі вынікі працы рабочай групы ваенна-паветраных сілаў Беларусі і Расеі па вызначэнні аэрадрома для гэтай базы».

Варта адзначыць, што планы па размяшчэнні расейскай авіябазы ў Беларусі выклікалі негатыўны рэзананс сярод апазіцыі і часткі беларускага грамадства.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках