23 красавiка 2024, aўторак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэвентыўны арышт напярэдадні акцыі «Стоп-падатак»

20
Прэвентыўны арышт напярэдадні акцыі «Стоп-падатак»

Змітра Паліенку асудзілі на 15 сутак.

Актывіста затрымалі ўчора каля 16.00 проста на прахадной заводу МАЗ, дзе ён працуе. Змітра Паліенку даставілі ў РУУС Заводскага раёна і склалі пратакол па артыкуле 17.1 КоАП, абвінаваціўшы ў «дробным хуліганстве», паведамляе ПЦ «Вясна».

Судзілі актывіста 27 снежня. Суддзя Заводскага раёна Анастасія Асіпчык пакарала Змітра Паліенку 15 суткамі адміністрацыйнага арышту, пры гэтым адмовіўшы ў хадайніцтве аб патрабаванні і праглядзе відэа з прахадной завода, якое магло засведчыць, што ён не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў.

Зміцер Паліенка збіраецца абскардзіць затрыманне і рашэнне суддзі аб арышце. Актывіст расцэньвае гэтыя незаконныя дзеянні праваахоўнікаў як прэвентыўны пераслед, звязаны з прызначанай на сёння акцыяй «Стоп-падатак», адміністратарам суполцы якой ён з'яўляецца ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Гэта не першае прэвентыўнае затрыманне моладзевага актывіста. Такім жа чынам ён быў ізаляваны напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў МЗС краін СНД, якое праходзіла ў Менску 24 кастрычніка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках