28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Янчэўскага прызначылі галоўным па Інтэрнэце

101
Янчэўскага прызначылі галоўным па Інтэрнэце

Ідэолаг будзе ўхваляць прызначэнні галіновых кіраўнікоў і «каардынаваць» працу інтэрнэт-СМІ.

Указ №531 «Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі» падпісаны 2 снежня 2013 года і ўступае ў сілу з моманту яго апублікавання. Тэкст указа размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Дакумент істотна дэфармуе сферы адказнасці профільных міністэрстваў і ведамстваў, а куратарам прызначаецца памочнік прэзідэнта - начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Усевалад Янчэўскі.

Згодна з указам, Янчэўскі зараз забяспечвае правядзенне ўсімі дзяржаўнымі органамі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферах інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэлекамунікацый і высокіх тэхналогій, у тым ліку, узгадняе прызначэнні ў Мінсувязі і ДКНТ, а таксама «каардынуе ў межах кампетэнцыі дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі, што распаўсюджваюцца з дапамогай тэлевізійнага вяшчання і глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт». Профільныя міністэрствы і ведамствы будуць выконваць толькі тэхнічныя функцыі.

Дакумент вызначае, што без узгаднення з галоўным ідэолагам не дапускаецца фінансаванне дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі.

У трохмесячны тэрмін павінен быць распрацаваны праект указа, які вызначае парадак ажыццяўлення дзяржаўных закупак у сферах інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый.

Указам таксама зацверджаны новы склад назіральнага савета Парку высокіх тэхналогій, узначальваць які будзе ўсё той жа начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення адміністрацыі кіраўніка.

Усеваладу Янчэўскаму 37 гадоў. Ён вядомы тым, што быў актывістам перадвыбарнага штаба Лукашэнкі на выбарах 1994 года, а таксама ствараў праўладную моладзевую арганізацыю БРСМ. Знаходзіўся ў партыі Славянскі Сабор «Белая Русь».

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках