24 красавiка 2024, Серада, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВТБ цалкам выкупіць беларускую «дачку»

1
ВТБ цалкам выкупіць беларускую «дачку»

Расейскі ААТ «Банк ВТБ» кансалідуе 100% беларускай «дачкі», выкупіўшы 2,6% акцый у мінарытарыяў.

Рашэнне аб набыцці акцый назіральны савет ВТБ адобрыў 2 снежня, паведамляе «Інтэрфакс».

Цяпер гэтыя акцыі належаць Мазырскаму НПЗ, «Белнафтастраху» і «Ліданафтапрадукту». Сума планаванай здзелкі ў паведамленні не прыводзіцца. Зыходзячы з параметраў, закладзеных у нядаўнюю здзелку ВТБ з Дзяржкаммаёмасцю Беларусі (расейскі банк купіў 25,95% сваёй «дачкі» за $19,1 млн), сумарная доля мінарытарыяў можа каштаваць каля $2 млн.

У кастрычніку, пасля куплі дзярждолі, першы намеснік старшыні ВТБ Васіль Цітоў паведаміў пра планы павялічыць капітал беларускай «дачкі».

ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь) - універсальны банк, які працуе на рынку Беларусі з 1996 года. Стабільна ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых банкаў краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках