24 красавiка 2024, Серада, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч супраць мандарынаў

77
Мясніковіч супраць мандарынаў

З новага года імпартных тавараў у крамах стане менш.

У 2014 годзе ўрад плануе рэалізаваць комплекс мер па памяншэнні аб'ёмаў імпарту.

Пра гэта гаворыцца ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год, тэкст якога маецца ў распараджэнні БелаПАН.

Зніжэнне імпартных паставак у Беларусь прадугледжана ў тым ліку за кошт «ўстанаўлення лімітавай долі імпартнага складніку ў кошце вырабленай прадукцыі (60%) з выплатай падатку на аб'ём яе перавышэння».

У ліку іншых мер, накіраваных на абмежаванне імпарту, у праекце гаворыцца пра «ўвядзенне ў сістэму ацэнкі працы кіраўнікоў прадпрыемстваў паказчыкаў зніжэння імпартаёмістасці прадукцыі і росту экспарту».

Акрамя гэтага, да зніжэння аб'ёмаў імпарту, на думку распрацоўшчыкаў дакумента, павінна прывесці «ўкараненне гнуткай сістэмы коштаўтварэння на айчынную прадукцыю з улікам попыту на яе, у тым ліку правядзенне распродажаў тавараў, якія не карыстаюцца попытам».

Нагадаем, выступаючы 22 лістапада ў «парламенце», прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на значны рост спажывецкага імпарту ў гэтым годзе. «З ростам рэальных даходаў насельніцтва амаль на трэць вырас спажывецкі імпарт», - сказаў Мясніковіч.

Ён адзначыў, што значнае павелічэнне імпартных паставак абумоўлена неканкурэнтаздольнасцю айчынных тавараў на ўнутраным рынку. «Нашы прадпрыемствы недапрацоўваюць, калі чалавек сваім кашальком галасуе за імпартны тавар, набываны альбо на ўнутраным рынку, альбо выязджае за мяжу, дзе робіць куплі», - сказаў кіраўнік урада.

Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, выступаючы ў той жа дзень у «парламенце», паведаміў, што ў 2014 годзе плануецца «стрымаць наплыў імпартных тавараў на спажывецкі рынак, рост якіх не павінен перавысіць 4,5%».

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках