29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС павінны байкатаваць пасяджэнне АБСЕ ў Кіеве

8
Кіраўнікі МЗС павінны байкатаваць пасяджэнне АБСЕ ў Кіеве

Пра гэта ў сваім артыкуле ў The Guardian піша Стывен Пайфэр, былы амбасадар ЗША ва Украіне.

Паседжанне павінна адбыцца ў Кіеве ў чацвер і пятніцу, аднак апошнія падзеі ва Украіне патрабуюць ад прадстаўнікоў дэмакратычных краін жорсткай рэакцыі, піша «Украінская праўда».

«Пасля суботняга нападу, а таксама на фоне магчымага ўжывання новых мер супраць дэманстрантаў і чутак аб увядзенні надзвычайнага становішча, Кіеў не з'яўляецца тым месцам, дзе можна праводзіць сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін АБСЕ», - падкрэслівае экс-амбасадар.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры не плануе наведваць гэтае мерапрыемства, гаворыцца ў артыкуле. На думку Пайфэра, месца правядзення сустрэчы лепш перанесці ў Вену, дзе знаходзіцца сталая Рада АБСЕ.

«Калі ўсё ж сустрэча будзе праходзіць у Кіеве, то дзяржавы–чальцы АБСЕ павінны адправіць сваіх амбасадараў у сталую Раду, але дыпламаты вышэйшага ўзроўню павінны заставацца ў сваіх краінах. Амбасадары ж абавязаныя сустрэцца з дэманстрантамі, адзначыўшы, што пратэсты павінны заставацца мірнымі, а ўлады павінны ўстрымацца ад ужывання сілы», - піша ён.

Некаторыя міністры ўсё ж прыедуць на сустрэчу, мяркуе Пайфэр, аднак гэта будуць прадстаўнікі краін, дзе дэмакратыя знаходзіцца пад пагрозай, напрыклад Расея або Беларусь. Гэта, на фоне адсутнасці прадстаўнікоў іншых краін, будзе магутным пасланнем, мяркуе ён.

21 лістапада ў Кіеве пачаліся акцыі пратэсту супраць прыпынення урадам інтэграцыі з ЕЗ. 30 лістапада ноччу «Беркут» жорстка разагнаў Еўрамайдан.

Са слоў відавочцаў, пад чатыры гадзіны раніцы байцы спецпадраздзялення «Беркут» штурмавалі некалькі соцень студэнтаў, якія праводзілі мірную акцыю ў падтрымку еўраінтэграцыі.

У нядзелю, 1 снежня, ва Украіне адбылася самая масавая акцыя грамадзянскага пратэсту за ўсю гісторыю незалежнай Украіны, у якой толькі ў Кіеве ўзялі ўдзел больш за паўмільёна чалавек.

Аднак правакатары зладзілі сутыкненні ля адміністрацыі прэзідэнта, у выніку якіх пацярпелі амаль 200 удзельнікаў акцыі пратэсту і, паводле звестак МУС, 140 праваахоўнікаў.

Пры гэтым падчас апошніх акцый пратэсту ад рук праваахоўнікаў пацярпелі больш за 40 украінскіх і замежных журналістаў.

У панядзелак, 2 снежня, акцыі пратэсту прадаўжаліся, доўжацца яны і ў аўторак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках