20 красавiка 2024, Субота, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыі дыягностыкі працуюць без выходных

57

Кіроўцы штурмуюць станцыі дыягностыкі напярэдадні ўвядзення падатку на аўто.

Там зараз пастаянна ўзнікаюць канфлікты: тых, хто запісаўся папярэдне, не пускаюць тыя, хто прыехаў у 5-6 гадзін раніцы. У «Белтэхаглядзе» кажуць: дыягнастычным станцыям дадзенае ўказанне згладжваць такія моманты, знаходзіць кампрамісы і рэгуляваць чаргу. Многія станцыі будуць працаваць і заўтра, піша onliner.by.

- У супрацоўнікаў дыягнастычных станцый заўтра павінен быць выходны, - распавялі ў «Белтэхаглядзе». - Але ўлічваючы сітуацыю, на шматлікіх прынятае рашэнне зрабіць аўторак працоўным днём. Як мяркуецца, да 15:00. Але не ўсе станцыі, вядома, будуць працаваць і не ўсіх жадаючых яны змогуць прыняць.

Гэта разумеюць кіроўцы - эмоцыі ў некаторых выпадках зашкальваюць. У мінулую пятніцу да адной са станцый прыйшлося выклікаць міліцыю. Узнікла бойка: аўтаўладальнікі не маглі вызначыцца з фармаваннем чаргі.

Нагадаем, чэргі на тэхагляд узніклі пасля таго, як стала ясна, што дзяржпошліну, хутчэй за ўсё, увядуць з 2014 года. Яе выплата будзе прывязаная да праходжання ТА.

Станцыі дыягностыкі працуюць без выходных. Фота: onliner.by
Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках