19 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаэль Шумахер перанёс другую аперацыю

17
Міхаэль Шумахер перанёс другую аперацыю

Вядомы гоншчык і сяміразовы чэмпіён свету «Формулы-1» застаецца ў крытычным стане.

Міхаэль Шумахер, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму падчас катання на лыжах у французскіх Альпах, у панядзелак перанёс другую аперацыю, паведамляе The Guardian.

Бальніца ў Грэноблі, дзе знаходзіцца 44-гадовы гоншчык, паведаміла, што яго стан ацэньваецца як крытычны. Шумахер уведзены ў стан штучнай комы на 48 гадзін. Па дадзеных французскіх СМІ, у яго адбылося кровазліццё ў мозг. У Грэнобль з Парыжа прыбыў вядомы нейрахірург і блізкі сябар Шумахера Жэрар Сейян, які дапамагаў яму аднаўляцца пасля траўмы нагі ў 1999 годзе, піша Forbes.

Міхаэль Шумахер упаў і стукнуўся галавой падчас катання на безназоўным схіле на гарналыжным курорце Мэрыбэль. Інцыдэнт адбыўся днём 29 снежня. Падчас падзення Шумахер быў у шлеме і на момант прыбыцця выратавальнікаў заставаўся ў свядомасці. Першапачаткова яго эвакуявалі ў бліжэйшую бальніцу, але затым адправілі ў клініку ў Грэноблі, дзе ёсць спецыялізаванае падраздзяленне для траўмаваных.

Шумахер канчаткова сышоў са спорту ў 2012 годзе. У тым жа годзе ён у апошні раз увайшоў у рэйтынг самых высокааплатных спартсменаў па версіі Forbes, заняўшы 20 месца.

Фота: AFP

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках