25 красавiка 2024, Чацвер, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр ужо павінен каштаваць 13 тысяч

94
Даляр ужо павінен каштаваць 13 тысяч

Мясніковіч і ўрад працягваюць займацца недарэчнымі праблемамі.

Пра гэта Леанід Заіка заявіў, каментуючы сайту charter97.org планы ўладаў па памяншэнні аб'ёмаў імпарту.

«Нейкімі адміністрацыйнымі праграмамі імпарт не знізіш. Тэарэтычна на аналагічныя тавары на сусветным рынку кошты павінны быць ніжэй, чым на беларускія. Гэта значыць, зыходзячы з навуковага падыходу, мы ніяк не зможам, у адрозненне ад Аргенціны, зрабіць ялавічыну танней, чым 1,5 даляра за кілаграм. Таму абмежаваць імпарт у такой сітуацыі можна хіба што рукамі, паставіўшы на мяжы мытнікаў, міліцыянтаў і пяхотную дывізію. Бо ідэі Сусветнай гандлёвай арганізацыі зводзяцца да таго, каб былі нулявыя тарыфы, а гандаль быў вольным. І прынцыповая памылка беларускага ўрада ў тым, што ён баіцца канкурэнцыі . Дарэчы кажучы, мы не можам абмяжоўваць імпарт, таму што ў нас ёсць абавязацельствы ў рамках Мытнага саюза, і стаўкі імпарту вызначаюцца сумеснымі рашэннямі Казахстана, Расеі і Беларусі», - адзначыў эксперт.

Эканаміст упэўнены, што «ўсе гэтыя галаўныя болі ва ўрада ўзніклі іх - за таго, што ў Беларусі няправільна павышалася зарплата».

«ВУП вырас на 1,1%, а зарплата на 18%. Таму вырас і пакупніцкі попыт, і людзі пераходзяць на больш дарагую імпартную прадукцыю і аплачваюць яе заробленымі грашыма. То бок, гэтая ўласная макраэканамічная памылка прывяла да таго, што ўлады штучна павялічылі ўнутраны попыт, а цяпер гэта прызналі і сказалі, што будуць балансаваць. Але ў Беларусі быў невялікі, але вельмі добры вопыт у ходзе дэвальвацыі 2011 года, калі беларускі рубель у тры разы страціў пакупніцкую здольнасць. Тады адразу з'явіўся станоўчы гандлёвы баланс, а на працягу чатрох-пяці месяцаў працавалі аб'ектыўныя эканамічныя законы без усялякіх рычагоў і мер. Экспарту стала больш, чым імпарту», - дадаў аналітык.

Леанід Заіка падкрэсліў, што таму патокі экспарту і імпарту ў малаадкрытай эканоміцы рэгулюе абменны курс, а не Мясніковіч.

«Гэта значыць, у дадзеным выпадку ўрад займаецца самадзейнасцю і марна траціць час, калі павінен балансаваць курс рубля. Бо разрыў паміж тым, што ёсць і што павінна быць - 36% адсоткаў, гэта значыць даляр павінен каштаваць 13 тысяч. Таму я б рэкамендаваў усім членам ўрада заняцца англійскай мовай, прадаць службовыя машыны і ездзіць летам на роварах, а ўзімку на грамадскім транспарце, зрабіўшы яго бясплатным. Яшчэ б я скараціў ўрад адсоткаў на 15, а некаторыя міністэрствы, напрыклад, эканомікі, прамысловасці і гандлю наогул бы закрыў. Самае цікавае, што ніхто гэтага не заўважыць, нават іх жонкі», - лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

Нагадаем, у 2014 годзе ўрад плануе рэалізаваць комплекс мер па памяншэнні аб'ёмаў імпарту. Пра гэта гаворыцца ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год, які пакуль што не апублікаваны.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках