19 красавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Лазар пад падпіскай аб нявыездзе

2
Ксёндз Лазар пад падпіскай аб нявыездзе

Раніцай 4 снежня КДБ афіцыйна пацвердзіў вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара са следчага ізалятара.

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па ўзгадненні з Генеральнай пракуратурай 3 снежня абвінавачанаму Лазару на падставе артыкула 119 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса змененая мера стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах», - паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх. Расследаванне крымінальнай справы, паводле яго слоў, працягваецца.

Пра вызваленне Лазара з СІЗА КДБ стала вядома вечарам 3 снежня, піша БелаПАН. На сайце Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі з'явілася адпаведнае паведамленне: «Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармаваная кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падстаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ». Пры гэтым у паведамленні падкрэслівалася, што «было прынятае рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, у адпаведнасці з пэўнымі нормамі, з абавязацельствам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ».

Нагадаем, Лазара затрымалі праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы. «Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой», - сказаў Лукашэнка. 29 ліпеня інфармацыю пра затрыманне ксяндза Лазара пацвердзіў прадстаўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Уладзіславу Лазару ставяць у віну перадачу грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках