16 красавiка 2024, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Барок: «Справа Лазара - гэта правакацыя спецслужбаў»

8
Юрый Барок: «Справа Лазара - гэта правакацыя спецслужбаў»

У Каталіцкай царкве Беларусі не камэнтуюць вызваленне святара Лазара са следчага ізалятара КДБ.

Прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў ксёндз Юрый Санько спасылаецца на паведамленне апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, якое знаходзіцца на інтэрнэт-сайце касцёла саtholic.by.

Сваімі ўражаннямі аб гэтай навіне з «Радыё Свабода» падзяліўся ксёндз Юрый Барок:

- Я ўвечары заўважыў гэта паведамленне ў інтэрнэце. Натуральна, што гэта выклікае толькі радасць. Вельмі нечакана, але добра, што такія нечаканасці здараюцца.

- Ці верылі вы, што менавіта так адбудзецца?

- Ведаеце, пасля таго, як затрыманне зацягнулася больш, чым на тры месяцы, то такіх надзей ўжо не было. Былі здагадкі, што яго будуць трымаць, што будзе цягнуцца следства. У святарскіх колах да канца не верылі, што ён будзе асуджаны. Або што вось гэтую адсідку ў КДБ пазней яму залічаць, як нейкі тэрмін. Бо, напэўна, КДБ яго цалкам не можа апраўдаць, паколькі апынецца ў дзіўнай сітуацыі, гэта значыць, сам сябе скампраметуе. Таму мне здавалася, што некаторы час яго будуць утрымліваць. Той факт, што яго вызвалілі, - гэта нечакана, але вельмі прыемна, таму што відаць, што падзеі разгортваюцца па іншым сцэнары. Але гэта меркаванне - доказ таго, пра што я выказваўся месяц ці два таму, як толькі яму афіцыйна інкрымінавалі саўдзел у шпіянажы. Я і тады казаў, што гэтыя абвінавачванні смяхотныя, і яны не прымусілі святара Лазара прызнаць віну, якую яму хацелі інкрымінаваць.

- Вы добра знаёмыя са святаром Лазарам?

- Мы разам вучыліся ў Гродзенскай семінарыі на адным курсе, некаторы час нават жылі ў адным пакоі, таму дакладна ведаю яго вельмі добра. І пазней, калі ён ужо працаваў святаром, таксама час ад часу сустракаліся. Было б вельмі добра ўбачыцца з ім, пагаварыць, выказаць словы падтрымкі. Бо, паўтаруся, я першапачаткова казаў пра тое, што гэта абсалютная правакацыя спецслужбаў. Што іх абвінавачванне абсалютна абсурднае і не мае ніякай глебы пад сабой. І пацвярджэннем таму можа быць тое, як разгортваюцца падзеі, што гэта справа ўся сыплецца. І ў сувязі з гэтым я хацеў бы з ім пабачыцца і выказаць словы падтрымкі і салідарнасці.

Нагадаем, учора стала вядома, што ксяндза Лазара выпускаюць з турмы КДБ. Мера стрымання яму змененая на падпіску аб нявыездзе.

26 ліпеня Лукашэнка заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы. Супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў ён, «не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой». Праз некаторы час стала вядома пра затрыманне ксяндза Уладзіслава Лазара.

Аказалася, што ксёндз з Барысава Уладзіслаў Лазар быў арыштаваны яшчэ ў канцы траўня і змешчаны ў СІЗА КДБ. І толькі праз 3 месяцы кіраўніцтву беларускай каталіцкай царквы паведамілі, што святара абвінавацілі ў перадачы грошай чалавеку, які падазраецца ў шпіянажы супраць Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках