25 красавiка 2024, Чацвер, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пачаў справу супраць СК

43
КДБ пачаў справу супраць СК

Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да падпалкоўніка юстыцыі Следчага камітэта Беларусі.

Ён падазраецца ў атрыманні буйнога хабару. Падпалкоўніку Следчага камітэта, які займае пасаду намесніка начальніка следчага аддзялення Менскага раённага аддзела СК інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару, здзейсненае ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказную пасаду), піша «Ежедневник».

Якія-небудзь падрабязнасці справы пакуль не выдаюцца, як з боку КДБ, так і Следчага камітэта. Вядома толькі, што падпалкоўнік юстыцыі падазраецца ў вымагальніцтве і атрыманні буйнога хабару, за станоўчае рашэнне аб спыненні расследавання крымінальнай справы, якая знаходзілася ў яго ў вытворчасці.

У цяперашні час падпалкоўнік затрыманы. Вядзецца праверка ўсіх спраў, якія ён вёў у апошнія гады. Не выключана, што гэты факт хабарніцтва быў зусім не адзінкавым.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках