19 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мальцаў: дэмаркацыя беларуска-украінскай мяжы зойме 7 гадоў

6
Мальцаў: дэмаркацыя беларуска-украінскай мяжы зойме 7 гадоў

Кіраўнік Дзяржпамежкамітэта звязвае гэта са «складанымі ўмовамі ландшафту».

«Арыенціровачна гадоў 7 прыйдзецца працаваць, гэта не так хутка, як хацелася б», - заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў у чацвер журналістам у Менску, піша «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што працяглы тэрмін работ па дэмаркацыі звязаны са складанымі ўмовамі ландшафту. «Адна справа дэмаркацыя на літоўскім напрамку, дзе нармальная мясцовасць. Беларуска-украінская мяжа праходзіць па балотах, рэках, там ёсць яшчэ радыяцыйны запаведнік», - растлумачыў кіраўнік ДПК. Акрамя таго, працягнуў Мальцаў, Беларусі давядзецца дамаўляцца з Украінай аб вызначэнні дзяржаўнай прыналежнасці участкаў аўтамабільных дарог. Некаторыя з такіх дарог часткова праходзяць па тэрыторыі дзвюх дзяржаў, удакладніў ён.

Па словах старшыні Дзяржпамежкамітэта, дэмаркацыйныя працы будуць выконваць тры групы, на сённяшні дзень усе мерапрыемствы ідуць па графіку, фінансы вылучаныя, падпісаныя ўсе неабходныя дакументы.

Нагадаем, дамова аб дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Украінай была падпісаная яшчэ ў 2007 годзе, аднак уступіла ў сілу толькі ў 2013 годзе. Першыя памежныя знакі былі ўрачыста адкрытыя 13 лістапада ў Чарнігаўскай вобласці.

Акрамя таго, Украіна і Беларусь разлічваюць на аднаўленне праекта Еўразвяза, фінансаваннем у 17,5 млн еўра, для дэмаркацыі ўкраінска-беларускага ўчастку мяжы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках