29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч папярэджвае аб масавых звальненнях

153
Пракаповіч папярэджвае аб масавых звальненнях

«Мадэрнізацыя» абернецца масавымі звальненнямі беларускіх рабочых.

Пра гэта заявіў учора ў Жлобіне ў размове з журналістамі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч. Ён браў удзел у рэспубліканскай выязной нарадзе-семінары па пытаннях развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паведамляе БелТА.

Чыноўнік нагадаў, што «ў цяперашні час у краіне праводзіцца актыўная «мадэрнізацыя» прамысловасці, якая прывядзе да вызвалення часткі рабочых, якія працуюць на прадпрыемствах». «Акрамя таго, у нас пакуль відавочна недастаткова беларускіх тавараў і беларускіх паслуг, каб забяспечыць попыт нашага насельніцтва ў неабходным аб'ёме. Зарплата насельніцтва паступова расце, грошай становіцца больш, а айчынных тавараў відавочна недастаткова», - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Пра тое, што так званая «мадэрнізацыя», распачатая беларускімі ўладамі, прывядзе да масавых звальненняў, раней ужо папярэджвалі іншыя чыноўнікі.

У прыватнасці, пра гэта гаворыцца ў праекце Канцэпцыі сацыяльна адказнага рэструктуравання прадпрыемстваў Беларусі, падрыхтаваным Міністэрствам працы. На думку яе аўтараў, у краіне назіраюцца нерацыянальныя суадносіны колькасці работнікаў розных катэгорый. На многіх дзяржпрадпрыемствах на аднаго рабочага, занятага ў вытворчым працэсе, прыходзіцца ад 1,33 да 4 работнікаў дапаможнага персаналу.

Пра тое, што ў выніку «мадэрнізацыі» будуць скарочаныя дзесяткі тысяч работнікаў, казаў нядаўна і старшыня ГА «Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» (МССПіР ) Уладзімір Карагін. Ён падкрэсліў, што сёння стаіць пытанне працаўладкавання 170 тысяч работнікаў, якія будуць звольненыя ў выніку «мадэрнізацыі» дзяржпрадпрыемстваў. «Значная частка з іх - гэта жанчыны ў раёне 50 гадоў, якія жывуць у раённых гарадах», - адзначыў ён у канцы лістапада.

Прыводзіліся прыклады і канкрэтных прадпрыемстваў, якім пагражаюць масавыя скарачэнні. У прыватнасці, з «Белшыны» збіраюцца звольніць трэць работнікаў. Пра гэта ішла размова падчас наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам у жніўні.

Пра масавыя звальненні ў гэтым годзе неаднаразова паведамлялі работнікі і іншых буйных прадпрыемстваў. Рабочыя «Гарызонта» паведамлялі сайту charter97.org пра тое, што з заводу звольненыя больш за сто чалавек.

У той жа час са шматлікіх прадпрыемстваў людзі сыходзяць па сваёй волі з-за нізкіх заробкаў. Супрацоўнік МАЗа пісаў пра тое, што ў канцы жніўня штодня завод пакідалі каля 12-15 чалавек. У асноўным, гэта выпускнікі вучылішчаў і тэхнікумаў, якія адпрацавалі на прадпрыемстве па размеркаванні. Рабочыя ў масавым парадку звальняліся і з Менскага трактарнага завода, не атрымаўшы абяцанай зарплаты. Кіраўніцтва прадпрыемства пры гэтым працягвала сцвярджаць, што праблем з рэалізацыяй прадукцыі няма.

Пра правядзенне «мадэрнізацыі» было абвешчана год таму пасля нарады ў Лукашэнкі, на якой паўстала рабром пытанне пераарыентацыі беларускай эканомікі на выпуск імпартазамяшчальнай і экспартнай прадукцыі. Паводле задумы ўладаў, яна «дазволіць за кошт павышэння прадукцыйнасці працы забяспечыць рост жыццёвага ўзроўню насельніцтва і вырашыць праблему дасягнення ўстойлівага дадатнага сальда знешняга гандлю, яго збалансаванасці, павысіць канкурэнтаздольнасць тавараў».

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках