19 красавiка 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі Менска: Са студзеня - бастуем

112
Прадпрымальнікі Менска: Са студзеня - бастуем

Індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць новых змяненняў у заканадаўстве.

Незадаволенасць выклікала ўвядзенне ў Падатковы кодэкс нормы, якая забараняе ІП раздробны гандаль па адзіным падатку, якая, паводле іх інфармацыі, рыхтуецца ў пачатку наступнага года. У сувязі з гэтым Каардынацыйная рада ІП Менска заклікае да забастоўкі з адмовай ад выплаты падаткаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве, падпісанай яе кіраўніком Аляксандрам Макаевым і атрыманай рэдакцыяй сайта charter97.org.

«Дакладна вядома, што ўлады Беларусі рыхтуюць змены ў падатковым кодэксе і падпісанне новага ўказа прэзідэнта ў студзені 2014 года. Адмяняецца адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца рознічным гандлем. Адзіны падатак застанецца толькі для прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі насельніцтву і вытворцаў. Гэта абавяжа прадпрымальнікаў мець поўны пакет дакументаў на тавары, якія рэалізуюцца, ці змяняць форму дзейнасці на ПУП», - гаворыцца ў заяве.

Каардынацыйны штаб прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне рыхтаваць агульную забастоўку ў студзені наступнага года з адмовай ад выплаты падаткаў, а магчыма і арэнднай платы.

«У студзені 2014 года прадпрымальнікі Беларусі выходзяць на галоўныя плошчы гарадоў, дзе ўсталяваныя святочныя елкі, каб захаваць магчымасць працы рынкаў. Дадзеныя меры вырашана прыняць, калі ўлады да канца бягучага года не растлумачаць, якія менавіта змены яны збіраюцца зрабіць у падатковым кодэксе Беларусі і праз падпісанне новага указа аб прадпрымальніцкай дзейнасці», - гаворыцца ў заяве.

Апошняя буйная забастоўка прадпрымальнікаў адбылася летам гэтага года. Рынкі большасці буйных гарадоў не працавалі ў знак пратэсту супраць увядзення ў дзеянне новых тэхрэгламентаў Мытнага саюза.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках