29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улада баіцца байкоту выбараў

57
Улада баіцца байкоту выбараў

Закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства ўступіў у сілу 8 снежня.

Дакумент быў падпісаны Лукашэнкам 27 лістапада.

У адпаведнасці з законам «выбары дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» будуць праводзіцца ў адзін тур, у краіне будзе забароненая агітацыя за байкот выбарчых кампаній.

«Гэта змяненне (выбары дэпутатаў) абумоўлена практыкай правядзення парламенцкіх выбараў, на якіх другі тур галасавання, за рэдкім выключэннем, не праводзіўся», - заяўляла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына пры прыняцці закона. Пры гэтым яна падкрэсліла, што дадзенае новаўвядзенне не будзе распаўсюджвацца на выбары прэзідэнта, якія па-ранейшаму будуць праходзіць у два туры.

У адпаведнасці з папраўкамі, паведаміла Ярмошына, прапануецца забараніць заклікі да зрыву, адмены або пераносу тэрмінаў выбараў ці рэферэндуму. «Перадумовай да гэтага (забароны на байкот «выбараў») з'яўляецца негатыўная практыка вядзення асобнымі кандыдатамі перадвыбарчай агітацыйнай кампаніі», - сказала яна, адзначыўшы, што найбольш прыкметна гэта выявілася падчас апошніх выбарчых кампаній. Кіраўнік ЦВК заявіла, што забарона на байкот «выбараў» распаўсюджваецца «на ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі».

Таксама кіраўніца ЦВК адзначыла, што ўнесеныя ў беларускае выбарчае заканадаўства папраўкі не ў поўнай меры адпавядаюць патрабаванням БДІПЧ АБСЕ.

Адзначым, што апошняя «выбарчая кампанія», якую байкатавала частка апазіцыі, суправаджалася рэкордна нізкім удзелам людзей. Назіральнікі і журналісты паведамлялі пра пустыя ўчастка як у Менску, так і ў іншых буйных гарадах. На думку многіх палітыкаў менавіта гэта вымусіла ўлады выступіць з ініцыятывай заканадаўчай забароны агітацыі за байкот. Упершыню такая прапанова была агучаная восенню 2012 года, пасля «парламенцкіх выбараў».

Пачынаючы з 1996 года вынікі ўсіх «выбараў» і « рэферэндумаў» у Беларусі не прызнаюцца міжнароднай супольнасцю з-за фальсіфікацый.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках