28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Удзел у «выбарах» не толькі бессэнсоўны, але і небяспечны

19
Павел Севярынец: Удзел у «выбарах» не толькі бессэнсоўны, але і небяспечны

Забаронай байкоту рэжым Лукашэнкі ўвайшоў у новую фазу закручвання гаек.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец, каментуючы сайту charter97.org уступленне ў сілу забароны байкоту «выбараў».

«У 2012 годзе байкот так званай «парламенцкай» кампаніі адбыўся, і гэта напалохала ўладу. Менавіта таму забаранілі агітацыю за байкот. Зразумела, што зараз падчас мясцовай кампаніі ў дачыненні да тых, хто распавядае пра фальсіфікацыі і заклікае не хадзіць на ўчасткі, будуць прымяняцца санкцыі. Вядома, усім нармальным людзям як у Беларусі, так і за мяжой будзе зразумела, што рэжым проста ўваходзіць у новую фазу і закручвае гайкі, а па словах Лукашэнкі, гэта называецца дэмакратыя, калі ў людзей няма выбару», - падкрэсліў былы палітвязень.

Палітык лічыць, што апазіцыі ў дадзенай сітуацыі трэба выкарыстоўваць выбарчыя кампаніі ў сваіх мэтах.

«Зразумела, што выбараў няма. Таму хадзіць на іх не мае сэнсу. Галасаваць, апускаць бюлетэні ў скрыню, на мой погляд, абсалютна бессэнсоўная рэч. І першае, што трэба зрабіць апазіцыі, гэта выкарыстоўваць легальную магчымасць размовы з людзьмі падчас гэтых кампаній. Па-другое, праводзіць паралельныя альтэрнатыўныя кампаніі, ствараць альтэрнатыўныя і ценявыя ўрады - спачатку мясцовыя, потым на нацыянальным узроўні, а таксама фармуляваць альтэрнатыўную стратэгію. Таму што проста ўдзел ў сфальсіфікаваным галасаванні не толькі бессэнсоўны, але і небяспечны», - перакананы Павел Севярынец.

Нагадаем, учора ўступіў у сілу закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства. Дакумент быў падпісаны Лукашэнкам 27 лістапада.

У адпаведнасці з законам «выбары дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» будуць праводзіцца ў адзін тур, у краіне будзе забароненая агітацыя за байкот выбарчых кампаній.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках