16 красавiка 2024, aўторак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко папярэдзіў Януковіча (Відэа)

54

Лідар партыі УДАР звярнуўся да ўкраінцаў.

Віталь Клічко папярэдзіў улады Украіны, што адказнасць за магчымую пралітую кроў на Майдане Незалежнасці будзе ляжаць на іх і асабіста на прэзідэнце Віктары Януковічы. Пра гэта заявіў лідар партыі «УДАР» у сваім звароце да ўкраінскага народу.

«Цяпер войскі ачапілі Майдан. Яшчэ раз хачу падкрэсліць: калі мірных дэманстрантаў будуць разганяць, калі сёння пральецца кроў, уся адказнасць будзе ляжаць на чалавеку, які аддаў злачынны загад і асабіста на прэзідэнце Украіны Віктары Януковічы», - сказаў Віталь Клічко.

Палітык заклікаў украінцаў не быць абыякавымі, прыйсці на Майдан і адстаяць сваё права жыць у свабоднай краіне.

«Не ў той краіне, дзе паліцыянтам дубінкай можна затыкаць рот любому. Не будзьце абыякавымі. Калі нас прыйдзе шмат, нас немагчыма разагнаць. Мы ўсе павінны сказаць, дзе мы хочам жыць, у якой краіне. Майдан - гэта не тэрыторыя, гэта пляцоўка, дзе мы можам адкрыта, шчыра сказаць, што мы хочам жыць у сучаснай краіне, дзе ёсць права свабодна жыць і гаварыць, дзе вышэйшая каштоўнасць - права кожнага чалавека. Не будзьце абыякавымі, прыходзьце», - заклікаў Віталь Клічко.

Нагадаем, сёння, 9 снежня, каля 13:00 па мясцовым часе цэнтр Кіева быў акружаны байцамі ўнутраных войскаў і спецпадраздзялення «Беркут». На думку апазіцыйных палітыкаў, а таксама актывістаў Еўрамайдана, гэта з'яўлялася падрыхтоўкай да магчымага штурму будынка гарсавета, які займаюць ўдзельнікі антыўрадавых пратэстаў у Кіеве.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках