20 красавiка 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візіт Абамы ў Маскву могуць скасаваць

4
Візіт Абамы ў Маскву могуць скасаваць

Візіт Барака Абамы ў Маскву, які быў запланаваны на лета, хутчэй за ўсё, не адбудзецца.

ЗША і Расея не здолелі дамовіцца аб скарачэнні ядзерных узбраенняў, і праз гэтага ў Дзярждэпартаменце ўважаюць паездку за немэтазгодную, піша «Коммерсант».

«Пакуль усё ідзе да таго, што Абама прыедзе толькі ў верасні на саміт G20 у Санкт-Пецярбург», - кажуць крыніцы выдання. Тым не менш Вашынгтон не пакідае спроб вывесці з тупіка стасункі з Масквой. Гэтаму будуць прысвечаныя перамовы віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым у суботу ў Мюнхэне, а таксама прыезд у Маскву ў лютым эмісара кіраўніка Белага дома Тома Данілана - для сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

У Маскве хацелі б, каб візіт Барака Абамы адбыўся ў чэрвені-ліпені - да вераснёўскага саміту G20 у Санкт-Пецярбургу. Аднак у ЗША ёсць адна важная ўмова. Як заявіў старшы навуковы супрацоўнік вашынгтонскага аддзялення Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Сэмюэл Чарап, «калі Абама і прыедзе ў Расею да G20, то толькі ў выпадку прарыву ў сферы кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджваннем». Паводле слоў эксперта, «ядзерны кошык» для Абамы - «асабісты прыярытэт у стасунках з Масквой».

У сувязі з гэтым у Дзярждэпе ЗША прызнаюць: выйсці на канкрэтныя дамоўленасці ў скарачэнні ўзбраенняў да лета стораны наўрад ці паспеюць. «На сёння асобны візіт Абамы ў Маскву ўяўляецца надзвычай малаверагодным», - паведаміла крыніца ў Дзярждэпе. «Пакуль усё ідзе да таго, што Абама прыедзе толькі ў верасні на G20», - пацвярджае яшчэ адна амерыканская дыпламатычная крыніца. Перамовы аб візіце ўскладняюцца цяперашнім негатыўным фонам у стасунках дзвюх краін, а таксама пазіцыяй Расеі, якая ставіць магчымасць скарачэння ўзбраенняў у залежнасць ад прагрэсу ПРА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках