Упаўшы, лядзяш забіў менскага сантэхніка
14- 1.02.2013, 9:46
Сантэхнік аднаго з менскіх ЖРЭУ быў смяротна траўмаваны, упаўшым з даху лёдам.
Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах, піша «Інтэрфакс».
«31 студзеня а 19.00 паступіла інфармацыя пра тое, што на вуліцы Герасіменкі ў Менску з даху 12-павярховага дома ўпаў кавалак наледзі і смяротна траўмаваў сантэхніка ЖРЭУ», - адзначылі суразмоўцы агенцтва. Паводле іх звестак, трагедыя адбылася пад 16.00.