28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч спазнае свет

69

Беларускі прэм'ер пабыў у хляве і стаў на трэнажор.

У кожнай краіне пасада прэм'ер-міністра вельмі адказная і напружаная, яна патрабуе развязання складаных задач і рашучых дзеянняў.

«Салідарнасць» прыгледзелася да сіберных будняў беларускага прэм'ера.

За апошні час Міхаіл Мясніковіч убачыў шмат цікавага.

Пазаўчора прэм'ер наведаў базу для захоўвання і перапрацоўкі плодаагародніннай прадукцыі ў Менску. На гэты раз «дасканалыя тэхналогіі» захоўвання яблыкаў - скрынкі з-пад бананаў - у кадр не трапілі.

У мінулым годзе падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Мясніковіча наважылі здзівіць невядомым прадметам.

На Слуцкім цукрарафінадным камбінаце прэм'ер звярнуў увагу на слодычы.

Але цікавяць яго і іншыя прадукты.

У Гомельскай вобласці прэм'ер убачыў, што робяць з бульбай.

На імправізаванай выставе на конкурсе «Лепшы прадпрымальнік 2011 года» Мясніковіча зацікавілі панчохі.

У свабоднай эканамічнай зоне «Магілёў» кіраўнік урада даведаўся аб запуску лініі для выпуску дзіцячых падгузнікаў.

Мясніковіч таксама асабіста агледзеў электрацягнік швайцарскай кампаніі Stadler.

На цырымоніі пачатку будаўніцтва новага завода прэм'ер наважыў «пакіраваць».

А падчас падрыхтоўкі аб'ектаў да «Дажынак-2012» у Горках стаў на трэнажор.

У Шклове амаль два гады таму кіраўнік урада пазнаёміўся з вельмі карыснай прадукцыяй мясцовага завода.

Пабыў Мясніковіч і ў хляве - у Берасцейскай вобласці.

А ў гаспадарцы «Ясельда» даведаўся, як мясцовыя работнікі вырошчваюць рыбу.

Як ставіцца да цікавасці Міхаіла Мясніковіча, які займае высокую і адказную пасаду, але надае ўвагу нязначным прадпрыемствам беларускай эканомікі? Сваё меркаванне ў гэтым пытанні выказаў экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.

- Не бачу недахопу ў тым, што прэм'ер-міністр час ад часу наведвае падобныя прадпрыемствы. Я бачу недахоп у тым, што няма комплекснага плана для выхаду з крызісу, - адзначыў ён. - Трэба больш надаваць увагі макрапраблемам, а бізнэсу даць магчымасць развівацца незалежна пры мінімальным умяшанні ўлады.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках