29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар абвінаваціў Захад у правакацыях на мяжы

89
Дыктатар абвінаваціў Захад у правакацыях на мяжы

(абноўлена) Лукашэнка зноў загаварыў пра пагрозы і запатрабаваў узмацніць ахову межаў.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе для зацвярджэння пастановы аб ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі ў 2013 годзе, паведамляе БелТА.

Як адзначыў кіраўнік, раней неаднаразова і ў розных фарматах разглядаліся пытанні арганізацыі памежнай бяспекі.

«Падставай для гэтага сталі як правядзенне антыбеларускай палітыкі санкцый са стараны Захаду, правакацыі на мяжы, так і абвастрэнне праблем датычных яе абароны. Усё гэта патрабуе асаблівай увагі і сур'ёзнага аналізу існуючай сістэмы аховы нашых межаў, - сказаў Лукашэнка. - Сітуацыя з апошнім парушэннем дзяржаўнай мяжы прычынілася да прыняцця строгіх кадравых пастаноў. Таксама мною былі дадзеныя адпаведныя даручэнні для ўдасканалення сістэмы забеспячэння аховы мяжы і паляпшэння міжведамаснай узгодненасці ў гэтай сферы».

Кіраўнік падкрэсліў, што асаблівае значэнне надавалася выпрацоўцы захадаў у падвышэнні эфектыўнасці работы памежнай управы, і цяпер прыйшоў час паглядзець, наколькі поўна і якасна выконваюцца гэтыя даручэнні.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках