29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Curiosity прасвідраваў паверхню Марса

25
Curiosity прасвідраваў паверхню Марса

Амерыканскі марсаход Curiosity ўпершыню здолеў прасвідраваць пробную свідравіну ў паверхні планеты.

З дапамогай спецыяльнай дрылі, што накіроўваецца маніпулятарамі, апарат прабіў скальны грунт і атрымаў першыя ўзоры марсіянскай пароды, паведамляе ВВС.

Аналіз сабраных матэрыялаў касмічны робат правядзе сам - на яго борце для гэтага маецца спецыяльная лабараторыя.

Прэс-сакратар НАСА назваў праведзеную аперацыю найбуйнейшым дасягненнем з моманту пасадкі апарата на паверхню Чырвонай планеты ў жніўні мінулага года.

Адна з галоўных задач Curiosity, са слоў навукоўцаў, складаецца ў тым, каб вызначыць, ці меліся на Марсе ў геалагічным мінулым варункі, спрыяльныя для жыцця. Яны адзначаюць, што асабліва важна правесці работу ачысткі ўзятай пробы ад часціц з Зямлі, якія маглі застацца на Curiosity нягледзячы на тое, што апарат прайшоў дбайную ачыстку перад запускам.

Curiosity працуе на паверхні Марса са жніўня 2012 года. За мінулы час яму ўдалося выявіць высахлую ручаіну, правесці аналіз марсіянскага грунту і знайсці ў ім сляды кіслароду і хлору.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках