19 красавiка 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снежная віхура ў ЗША: 9 загінулых, 700 тысяч - без святла

35

У ЗША падводзяць вынікі мацнейшага за апошнія 35 гадоў снегападу.

9 чалавек загінулі, амаль 700 тысяч дамоў засталіся без святла і цяпла. Таўшчыня снегавога покрыва, якое выпала меней як за дзень, у некаторых месцах дасягнула аднаго метра. Снегапад быў такі моцны, што снегапрыбіральная тэхніка часцяком храсла на расчыстцы трас і вуліц. Снегоходы ў шмат якіх штатах засталіся ў суботу адзіным транспартам, на якім можна было перасоўвацца, піша NEWSru.com.

Не абышлося без ахвяр. Паводле звестак СМІ, дзевяць чалавек загінулі ў Канэктыкуце, Масачусэтсе, Нью-Гэмпшыры і Нью-Ёрку. У асноўным гэта паджылыя людзі, якія альбо трапілі пад колы аўтамабіляў на заснежанай дарозе, альбо сталі ахвярамі аварый, якія адбыліся з прычыны складаных варункаў надвор'я. Яшчэ чатыры чалавекі загінулі ў Канадзе, якая таксама адчувае на сабе наступствы непагадзі.

Самыя масавыя адключэнні праз аварыі на лініях электраперадач былі зафіксаваныя ў Масачусэтсе (367 тысячы спажыўцоў) і ў Род-Айлэндзе (162 тысячы). Дзясяткі тысяч чалавек засталіся без святла на востраве Лонг-Айлэнд ў штаце Нью-Ёрк, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Снегапад суправаджаўся моцным ветрам, парывы якога месцамі перавышалі 120 км у гадзіну. Да вечара пятніцы ўлады Канэктыкута, Род-Айлэнда, Масачусэтса, Нью-Ёрка і Нью-Гэмпшыр абвясцілі аб увядзенні на тэрыторыі гэтых штатаў надзвычайнага становішча.

Губернатар Масачусэтса Патрык Дэвалье ўвёў таксама поўную забарону на рух аўтатранспарту, яго калега ў Канэктыкуце Дэн Мэлай абмежаваўся забаронай на рух толькі па асноўных аўтамагістралях. У шмат якіх гарадах кіраўніцтва большасці устаноў адпусціла супрацоўнікаў з працы ўжо апоўдні, улады настойліва рэкамендавалі насельніцтву перачакаць непагадзь дома.

Снегапад парушыў працу ўсіх аэрапортаў рэгіёну. З паведамленняў кіраўніцтва паветраных гаваняў, усяго было скасавана больш за 5,3 тысячы авіярэйсаў. Больш за ўсё непагадзь адбілася на графіку авіястасункаў з гарадамі Нью-Ёрк і Бостан.

У штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі аэрапорты аднавілі працу ў нармальным рэжыме ў суботу раніцай, а ў іншых штатах рэгіёну - толькі бліжэй да поўначы. Горад Нью-Ёрк таксама перажыў снегапад без надзвычайных здарэнняў. Некаторым жыхарам горада нават атрымалася парадавацца снегу: ранішнія прабежкі ў гарадскім парку сталі неактуальныя, затое можна было стаць на лыжы, а дзеці ляпілі снегавікоў проста на вуліцах.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках