Аляксандр Рыбак не трапіць на «Еўравізію»
41- 10.02.2013, 12:11
Песня Аляксандра Рыбака для ўдзельніцы нарвежскага адбору на «Еўравізію» Ансафі Пэтэрсан стала аўтсайдэрам фіналу.
У фінале «Melody Grand Prix» 9 лютага абралі выканаўцу, які прадставіць Нарвегію на «Еўравізіі». У конкурсе перамагла Маргарэт Бэргэр з песняй I Feed You My Love, піша «Салідарнасць».
Пераможца «Еўравізіі-2009» - нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак - удзельнічаў у адборы як выканаўца партыі скрыпкі ў напісанай ім песні для Ансафі Пэтэрсан.
З 18-гадовай Ансафі Пэтэрсан Рыбак пазнаёміўся на нарвежскім «Х-фактары», дзе спявачка заняла трэцяе месца ў 2010 годзе. Пасля гэтага Аляксандр запрасіў спявачку ў свой калядны канцэрт. Таксама ён праспяваў з дзяўчынай дуэтам кавер на песню «Baby it's cold outside», якая ўвайшла ў альбом «Christmas Tales» у лістападзе 2012 года.