18 красавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспарадкі ў Тунісе: затрыманыя 375 чалавек

2
Беспарадкі ў Тунісе: затрыманыя 375 чалавек

Адзін паліцыянті загінуў і 59 супрацоўнікаў праваахоўных органаў пацярпелі ў Тунісе падчас некалькіх дзён беспарадкаў.

Яны выбухнулі пасля забойства вядомага ў краіне праваабаронцы і апазіцыянера Шукры Бельіда, нагадвае спадарожнікавы тэлеканал Al-Arabiyа.

Паводле звестак Туніскага МУС, пры здушэнні беспарадкаў затрыманыя 375 чалавек. Дэманстранты з серады да пятніцы заатакавалі блізу дзесяці пастарункаў. Пры гэтым у МУС не ўдакладнілі, колькі дэманстрантаў пацярпелі, адзначае РИА «Новости».

Гучнае забойства апазіцыянера ў мінулую сераду прычынілася да паглыблення палітычнага крызісу ў Тунісе, які развіваецца на працягу некалькіх апошніх месяцаў дзеля жорсткага супрацьстаяння ісламістаў ва ўладзе і свецкіх сіл. Па краіне пракацілася хваля масавых пратэстаў з патрабаваннем скідання ісламістаў, што верхаводзяць у Тунісе, піша NEWSru.com.

Прэм'ер-міністр краіны Хамадзі аль-Джыбалі заявіў аб намеры да сярэдзіны бліжэйшага тыдня сфармаваць непартыйныя ўрад тэхнакратаў. У выпадку няўдачы, са слоў туніскага прэм'ера, ён неадкладна падасць прашэнне аб адстаўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках