29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скардзіна прыйшлі 15-ай у гонцы пераследу на ЧС у біятлоне

41
Скардзіна прыйшлі 15-ай у гонцы пераследу на ЧС у біятлоне

Надзея Скардзіна стала найлепшай сярод беларускіх біятланістак у гонцы пераследу на чэмпіянаце свету, які праходзіць у чэшскім Новэ Месце.

На дыстанцыі 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі Надзея Скардзіна абышлася без пудлаў, паказала час 30 хв 14 сэк і на 1 хв 25,6 сэк асталася ад пераможцы нарвэжкі Туры Бэргэр (3 пудлы). Надзея Скардзіна на 10 пазіцый палепшыла свой вынік, паказаны днём раней у спрынце (25-е месца), паведамляе БелТА.

У прызавую тройцу наўздагон за Турай Бэргэр увайшлі таксама Крысціна Палка з Польшчы (2 пудлы; 18,5 сэк) і ўкраінка Алена Підгрушная (2 пудлы; 21,5 сэк), якая ўчора стала чэмпіёнкай свету ў спрынце.

Лідарка зборнай Беларусі Дар'я Домрачава, днём раней з 5 пудламі заняла ў спрынце толькі 43-е месца, паказала ў гонцы пераследу найлепшую сярод усіх удзельніц хуткасць на каляіне і, нягледзячы на 4 пудлы (1 +1 +1 +1) узнялася на 18 пазіцый , фінішаваўшы сёння 25-й (+2 хв 25,5 сэк).

Балы ў залік Кубка свету, трапіўшы ў лік 40 найлепшых, атрымала таксама Людміла Калінчык. Стартаваўшы пад 48-м нумарам, яна фінішавала 36-й (2 (0 +0 +2 +0) пудлы; 3 хв 1,1 сэк).

А вось яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Настасся Дубарэзава, дапусціўшы 6 (2 +1 +2 +1) пудлаў, у параўнанні са спрынтам фінішавала на 20 месцаў ніжэй, стаўшы толькі 48-й (+4 хв 20,2 сэк)

Агулам у гонцы пераследу ўзялі ўдзел 60 біятланістак.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках