19 сакавiка 2024, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маладыя дэмакраты»: БРСМ пераймае вопыт Гітлерюгенду

76
«Маладыя дэмакраты»: БРСМ пераймае вопыт Гітлерюгенду

Лукашэнка вырашыў рэкрутаваць «пазаштатных амапаўцаў» і ўзмоцнена муштруе іх на падаўленне мірных акцый пратэсту.

Абрэвіятурай гэтага тыдня сталі МААП - моладзевыя атрады аховы правапарадку. Сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі папрасіў пракаментаваць спрэчную інавацыю ад БРСМ лідэра «Маладых дэмакратаў» Змітра Кавалгіна:

- Нічога добрага ў гэтым не бачу. БРСМ стварае нейкія штурмавыя атрады пры падтрымцы і з удзелам улады. Гістарычная аналогія, якая адразу прыходзіць у галаву - Гітлерюгенд. Там таксама была ўніформа, ваенізаваная структура, масіраваная ідэалагічная і ваенна-спартыўная падрыхтоўка. Нават савецкія камуністы да падобнага не дадумаліся, усе гэтыя дружыны былі, хутчэй, фармальнымі структурамі. Калі б нешта падобнае паспрабаваў стварыць хто-небудзь з апазіцыянераў - няма ніякіх сумневаў, што ўсё, да гэтага датычныя, атрымалі б сур'ёзныя тэрміны. А ўлада стварае і нават бравіруе гэтым.

Вядома, што Беларусь і так ужо стала самай паліцэйскай дзяржавай у свеце, у паўтара раза абагнаўшы па колькасці супрацоўнікаў МУС Бруней і Расею, якія займаюць другое і трэцяе месца. Але, мабыць, Лукашэнку не задавальняе і гэта, раз ён вырашыў рэкрутаваць «пазаштатных амапаўцаў» і ўзмоцнена муштруе іх, у тым ліку, на падаўленне мірных акцый пратэсту.

Астатнія фота «лукамольцаў» тут.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках