29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не будзе вяртаць смяротнае пакаранне

5
Расея не будзе вяртаць смяротнае пакаранне

У Крамлі выступілі супраць вяртання ў Расеі смяротнага пакарання.

Пра гэта 11 лютага заявіла ананімная крыніца ў адміністрацыі Уладзіміра Пуціна, паведамляе Lenta.ru.

«Абмеркаванне гэтага пытання ў практычнай плоскасці не стаіць», - заявіў ён. Такім чынам у Крамлі адрэагавалі на словы кіраўніка МУС Уладзіміра Калакольцава. Раней міністр заявіў, што «як грамадзянін» не бачыць у смяротным пакаранні нічога заганнага. У адміністрацыі прэзідэнта адзначылі, што Калакольцаў выказаў сваё асабістае меркаванне.

11 лютага супраць смяротнага пакарання таксама выказаўся старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін. Ён заявіў, што адмоўна ставіцца да такой меры пакарання. Са спікерам згодны старшыня камітэта парламента па заканадаўстве Павел Крашэннікаў. «Дзяржава не павінна быць інструментам помсты», - заявіў дэпутат. Паводле яго слоў, вяртанне пакарання можа супакоіць грамадскую думку, але не ліквідуе «корань зла». Ён растлумачыў, што справа не ў суровасці пакарання, а ў яго няўхільнасці.

Між тым некаторыя дэпутаты Дзярждумы падтрымалі міністра ўнутраных спраў. Як заявіў прадстаўнік фракцыі КПРФ Аляксандр Кулікоў, вопыт СССР паказаў, што смяротнае пакаранне зніжае ўзровень злачыннасці. За вяртанне гэтай меры пакарання таксама выказаліся члены Савета Федэрацыі Віктар Озераў і Яўген Тарла.

Смяротнае пакаранне прадугледжанае Крымінальным кодэксам Расеі, аднак на яго прымяненне з 1999 года быў накладзены мараторый. У 2009 годзе Канстытуцыйны суд канчаткова забараніў гэтую меру пакарання.

Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках