20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў акцыі супраць беспрацоўя выклікаюць у РУУС

6
Удзельнікаў акцыі супраць беспрацоўя выклікаюць у РУУС

Міліцыя працягвае пераследваць актывістаў моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» за праведзеную ў Менску акцыю супраць схаванага беспрацоўя ў Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН лідэр ініцыятывы Алег Корбан, асобных актывістаў «Альтэрнатывы» 8 і 9 лютага супрацоўнікі міліцыі спрабавалі па тэлефоне выклікаць на «прафілактычную размову» ў РУУС. Некалькі разоў праваахоўнікі прыходзілі да ўдзельнікаў ініцыятывы дадому, аднак, не застаўшы патрэбных людзей, праз сваякоў патрабавалі, каб актывісты з'явіліся ў міліцыю. Самога лідэра «Альтэрнатывы» ў РУУС пакуль не выклікалі.

«Ужываюцца выбарачныя санкцыі да актывістаў, каб запалохаць, паўздзейнічаць на актыўнасць маладых людзей, - адзначыў Корбан. - Магчыма, гэта спроба ўладаў паказаць, што «альтэрнатыва караецца». Адзінае, што мы можам зараз рабіць, - накіроўваць у міліцыю адвакатаў, калі актывістаў выклікаюць у міліцыю».

Нагадаем, вынік такой «прафілактычнай размовы» для актывіста ініцыятывы Змітра Сільчанкі скончыўся 10-сутачным арыштам, які прысудзіў яму 7 лютага суд Савецкага раёна Менска за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках