19 красавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы кіраўнік «Газпрома» Рэм Вяхіраў

17
Памёр былы кіраўнік «Газпрома» Рэм Вяхіраў

Былы кіраўнік «Газпрома» Рэм Вяхіраў памёр на 79-м годзе жыцця.

Аб гэтым паведамляе РИА Новости са спасылкай на неназваныя крыніцы ў газавай галіне.

Інфармацыю агенцтву таксама спраўдзіў неназваны прадстаўнік Міністэрства энэргетыкі.

Вяхіраў займаў пасаду кіраўніка газавай кампаніі з 1992 года, а да гэтага з'яўляўся першым намеснікам кіраўніка кампаніі. Ён стаў старшынём управы канцэрна пасля сыходу Віктара Чарнамырдзіна, які займаў гэтую пасаду, на працу ва ўрад, адзначае Lenta.ru.

За Вяхіравым адбылося акцыянаванне «Газпрома». Першапачаткова ў федэральнай уласнасці было замацавана 40 адсоткаў акцый. Кіраўніцтва канцэрна атрымала 35 адсоткаў галасоў. Акрамя таго, у інтарэсах мэнэджменту «Газпрома» акцыямі валодалі яшчэ некаторыя «свае» структуры. Пра гэта Вяхіраў распавядаў у інтэрв'ю часопісу Forbes у верасні мінулага года.

У 2001 годзе Вяхіраў пакінуў кіраўніцтва кампаніяй. «Данялі мяне, немагчыма працаваць: абклалі, як мядзведзя ў бярлозе, ўсякай дурнотай, праверкамі», - наракаў былы кіраўнік канцэрна. Акрамя таго, з ягоных слоў, Уладзімір Пуцін пасля прыходу да ўлады пачаў «пытанні задаваць даволі цікавыя».

Пасля сыходу з пасады старшыні ўправы кампаніі Вяхіраў з'яўляўся чальцом рады дырэктараў да чэрвеня 2002 года і дарадцам прэзідэнта. Былому кіраўніку «Газпрома» належалі 0,01182 % акцый канцэрна.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках