25 красавiка 2024, Чацвер, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бабаеўскаму» зачынілі доступ на беларускі рынак

7
«Бабаеўскаму» зачынілі доступ на беларускі рынак

Беларусь прыпыніла дзеянне сертыфікатаў адпаведнасці на кандытарскія вырабы, якія выпускаюцца ААТ «Кандытарскі канцэрн Бабаеўскі».

ААТ «Кандытарскі канцэрн Бабаеўскі» - найстарэйшае прадпрыемства Расеі, якое ўваходзіць у холдынг «Аб'яднаныя кандытары». Ён таксама з'яўляецца адным з самых паспяховых кандытарскіх прадпрыемстваў у тэрыторыі СНД. «Бабаеўскі» не раз выступаў з прапановай аб інвестыцыях у беларускую кандытарскую галіну і вельмі цікавіўся нашай «Камунаркай», але шчыльна ўвайсці на беларускі рынак яму пакуль не дазволілі, піша «Ежедневник».

Падрабязна пра прычыны прыпынення дзеяння беларускіх сертыфікатаў адпаведнасці на кандытарскія вырабы «Бабаеўскага» пакуль нічога не вядома.

Міністэрства гандлю Беларусі толькі паведаміла, што падставай для прыпынення дзеяння сертыфікатаў паслужыла невыкананне «Бабаеўскім» умоў пагаднення па сертыфікацыі і часовае спыненне паставак прадукцыі.

Менавіта ў сувязі з гэтым Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі (БелДІМ) прыпыніў дзеянне сертыфікатаў на кандытарскія вырабы, якія выпускаюцца ААТ «Кандытарскі канцэрн Бабаеўскі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках