29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брус Уіліс падарваў верталёт беларускага МНС

17
Брус Уіліс падарваў верталёт беларускага МНС

У «Крэпкім арэшку - 5» зняліся беларускія ратавальнікі са сваім Мі-26.

Сёння на беларускія экраны выходзіць новы блокбастар пра прыгоды простага амерыканскага паліцэйскага Джона Маклейна - ужо пяты раз яго сыграў Брус Уіліс. З кожным новым фільмам задачы перад паліцыянтам з Нью-Йорка становяцца ўсё маштабней. У пятым «Арэшку» задача - ні многа ні мала - выратаваць свет. А галоўнае сусветнае зло, на думку стваральнікаў фільма - вядома ж, у Расеі. Менавіта туды адпраўляецца герой Бруса Уіліса, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У фільме будзе ўсё: ядзерная зброя, Крэмль, мітынгі, знакамітыя маскоўскія заторы, неверагодныя аўтамабільныя пагоні, падзенне з 22 паверху, стральба з Калашнікава... Здымкі прайшлі летам у Венгрыі.

Амерыканскія сцэнарысты задзейнічалі у здымках адразу два верталёта. Адзін з іх, баявы Мі-24, знайшлі на мясцовай авіябазе. Другі верталёт, які выбралі для здымак - Мі-26 беларускага МНС. Па сюжэце гэтая машына - галоўная мэта Маклейна.

Па сюжэце тэрарысты хочуць выкрасці з Чарнобыля запас радыеактыўнага плутонія і вывесці яго на верталёце. Натуральна, іх планам не наканавана спраўдзіцца. Сцэна з беларускім верталётам - кульмінацыя баевіка. Джон Маклейн пранікае ў верталёт і раскрыжоўваецца з тэрарыстамі. Затым прама з Мі-26, які ляціць, скрадае грузавік.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках