24 красавiка 2024, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: АБСЕ хоча размаўляць са злачынцам пра барацьбу са злачыннасцю

4
Лябедзька: АБСЕ хоча размаўляць са злачынцам пра барацьбу са злачыннасцю

Прымаючы рашэнне аб запрашэнні прадстаўнікоў Лукашэнкі, АБСЕ не раілася з меркаваннем беларускай грамадскасці.

Так старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракаментаваў сайту charter97.org удзел афіцыйнай беларускай дэлегацыі ў канферэнцыі АБСЕ «Інтэрнэт-2013: выбудоўванне палітыкі па распаўсюджванні свабоды СМІ», якая праходзіць 14-15 лютага ў Вене.

«Гэта выключна ўнутранае рашэнне еўрапейцаў. Запрашаючы прадстаўнікоў беларускага дыктатара, улады ЕЗ маглі матываваць гэта па-рознаму. Магчыма, Брусэль, уцягваючы ў дыскусію на тэму «Падыходы да рэгулявання Інтэрнэту з прыцягненнем шырокага кола яго ўдзельнікаў» прадстаўнікоў фактычна сілавых структур, такім чынам хоча прадухіліць татальны кантроль інтэрнэт-прасторы ў Беларусі», - адзначыў палітык.

Ён падкрэсліў, што ў дадзенай сітуацыі АБСЕ магла кіравацца прагматызмам, які пераважыў на шалях каштоўнасці, пра якія так шмат гавораць еўрапейскія палітыкі.

«Прысутнасць на дадзеным мерапрыемстве прадстаўнікоў незалежных СМІ Беларусі вельмі важная. Але калі глядзець на сітуацыю цвяроза, то дыскусія з прадстаўнікамі беларускага дыктатара на прадмет лібералізацыі інтэрнэту ўяўляе сабой гутарку са злачынцам аб папярэджанні злачынстваў», - сказаў на заканчэнне Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, што Беларусь прымае ўдзел у канферэнцыі АБСЕ «Інтэрнэт-2013: выбудоўванне палітыкі па распаўсюджванні свабоды СМІ», якая праходзіць 14-15 лютага ў Вене.

Беларускую афіцыйную дэлегацыю прадставіць першы намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Рабаволаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках