24 красавiка 2024, Серада, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стук хлусіць пра палітвязняў

34
Стук хлусіць пра палітвязняў

Намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук заявіў, што ўмовы ўтрымання палітвязняў у турмах і калоніях такія ж, як і ва ўсіх астатніх асуджаных.

«Умовы ўтрымання ў іх такія ж, як і ва ўсіх астатніх асуджаных. Яны ўтрымліваюцца ў тых умовах, якія адпавядаюць здзейсненым імі злачынствам», - сказаў Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.

Паводле яго слоў, «і Статкевіч, і Бяляцкі дапускалі шэраг парушэнняў рэжыму ўтрымання». «Але яны не абскардзілі гэтыя рашэнні (рашэнні аб узмацненні жорсткасці рэжыму ўтрымання)», - адзначыў намеснік генпракурора.

Аднак як высветліў сайт charter97.org, словы чыноўніка не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Мікалай Статкевіч у Магілёўскай турме апратэстоўвал спагнанні, накладзеныя на яго адміністрацыяй, але безвынікова. Што тычыцца «роўных умоў ўтрымання», то ён знаходзіцца ў «транзітнай» камеры - сырой бетоннай скрынцы без драўлянай падлогі. Акрамя таго, на палітвязняў аказваецца маральнае і псіхалагічны ціск. Таму казаць пра роўныя ўмовы нельга», - сказала Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча.

Нагадаем, у лістападзе 2011 года беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыі маёмасці па фальшывым абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч быў абвінавачаны ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, і прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках