26 красавiка 2024, Пятніца, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайсковыя экспэрты бачаць пагрозу ў Беларусі

16
Украінскія вайсковыя экспэрты бачаць пагрозу ў Беларусі

Пералік патэнцыйных вайсковых пагроз для Украіны складзены экспэртамі кіеўскага Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення.

«Праблема глабальнай вайны сапраўды не стаіць на парадку дня ў найбліжэйшай будучыні Украіны. Але сёння заспакойваць сябе мяккім і спрыяльным геапалітычным становішчам становіцца рызыкоўна і небяспечна», - заявіў аўтар даследавання Валянцін Бадрак.

«Найбольшая пагроза Украінскай дзяржаве сёння зыходзіць са стараны Расеі... Наяўнасць на тэрыторыі Украіны вайсковага фармавання РФ - Чарнаморскага флота мае для Украіны дэстабілізацыйны характар. У ЦДВКР не выключаюць, што пры пэўных умовах могуць ужывацца падраздзяленні ЧФ РФ: для падтрымкі экстрэмісцкіх палітычных рухаў (супольнасцяў) або для імітацыі дапамогі расейскім грамадзянам. Развіццё такога сцэнару можа прывесці да страты кантролю над сітуацыяй з боку ўкраінскай ўлады», - гаворыцца ў дакуменце.

Зрэшты, не толькі Расея ўяўляе пагрозу для Украіны. У спіс патэнцыйных агрэсараў трапілі Польшча, Турцыя, Румынія і Беларусь, піша «Новы рэгіён».

На думку аўтараў дакумента, наша краіна нарошчвае вайсковыя мускулы значна больш актыўна, чым Украіна. Менск арыентуецца на фармаванне шчыта, але за кошт вайскова-палітычнага сяброўства з Масквой.

У канцы 2012 году Беларуссю была прынятая пастанова аб закупцы ў Расеі чатырох вучэбна-баявых самалётаў Як-130.

З 2012 года ў стадыі актыўнага фармавання знаходзіцца Адзіная рэгіянальная расейска-беларуская сістэма СПА.

Беларусь закупіла ў Расеі восель ЗРС С-300ПМУ1. У 2011 і 2012 гадах у Расеі было набыта 2 батарэі новых ЗРК «Тор-2М» (пастаўкі скончыліся ў снежні 2012 года). Перад тым, яшчэ ў 2005-2006 гадах, было набыта 4 дывізіёны С-300ПС. Нарэшце, ужо ў студзеня 2013 года падпісаны кантракт на пастаўку ў Беларусь 2013 трэцяй батарэі ЗРК «Тор-М2».

Абаронная палітыка Лукашэнкі толькі на першы погляд здаецца просценькай і немудрагелістай, мяркуюць аўтары спісу. На самай справе ён уважліва сочыць за моднымі трэндамі. Скажам, брусэльскае выданне EUobserver не так даўно пісала, што ў беспілотніках, распрацаваных мясцовымі збройнікамі, якія плануюцца ў серыйную вытворчасць у 2013 годзе, у абыход санкцый ЕЗ выкарыстоўваліся рухавікі, вырабленыя нямецкай фірмай 3W Modellmotoren. У выніку, з гэтага года Менск плануе штогод вырабляць для сваіх сілавых структур дзесяць БЛА «Стэрх-БМ».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках