18 красавiка 2024, Чацвер, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юліі Сцяпанавай адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы

16
Юліі Сцяпанавай адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы

Фрунзенскі РУУС Менска адмовіў актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» у распачынанні крымінальнай справы нападнікаў.

У афіцыйным адказе, які Юлія Сцяпанава атрымала сёння, паведамляецца, што ў дзеяннях тых, хто нападаў на яе няма складу крымінальнага злачынства, а ёсць толькі адміністрацыйнае правапарушэнне, паведамляе «Радыё Свабода». Таму, калі тых, хто нападаў знойдуць, то прыцягнуць да адказнасці згодна з адміністрацыйным кодэкса. Гэта значыць, максімум, што ім пагражае, - 15 сутак арышту.

Юлія Сцяпанава кажа, што яна шакаваная гэтай пастановай:

«Атрымліваецца, што любы чалавек, які напаў на іншага чалавека і пагражаў ягонаму жыццю, выказваў пагрозы на яго адрас, ужываў гвалтоўныя дзеянні, паводле фрунзенскай міліцыі, заслугоўвае толькі адміністрацыйнага пакарання. Гэта азначае, што сапраўднае крымінальнае злачынства застаецца беспакараным».

У дакуменце, які атрымала Юлія Сцяпанава, таксама пазначана, што ў дзеяннях гэтых людзей назіраецца варожае стаўленне па прыкмеце грамадскай дзейнасці. То бок міліцыя прызнае, што невядомыя напалі на грамадзянку Сцяпанаву з прычыны яе грамадскай дзейнасці. Актывістка кажа, што міліцыя сама прызнае палітычны падтэкст гэтай справы, але пры гэтым не збіраецца шукаць злачынцаў і прыцягваць іх да крымінальнай адказнасці.

Нагадаем, на актывістку «Еўрапейскай Беларусі» ў ноч на 14 студзеня напалі невядомыя ў цывільным і абрэзалі ёй валасы.

Юлія Сцяпанава і раней атрымлівала ананімныя пагрозы, як мяркуецца, ад спецслужбаў. Яе рахунак на «Фэйсбуку» неаднаразова ўзломвалі, а ў паштовую скрыню ўкідаліся лісты з абразамі.

У траўні 2012 актывістка была звольненая з працы ў прадстаўніцтве шведскай фірмы Scandinavian & UK Machines. Кантракт заканчваўся 31 снежня, а 29 траўня Сцяпанавай паведамілі праз скайп без тлумачэнняў, што кантракт з ёй датэрмінова скасаваны. Напярэдадні яна была адміністрацыйна асуджаная ў сувязі з удзелам у акцыях у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках