19 красавiка 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі барацьбіт дыскваліфікаваны за непрыход на допінг-тэст

1
Беларускі барацьбіт дыскваліфікаваны за непрыход на допінг-тэст

Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва (НАДА) абнавіла спіс дыскваліфікаваных спартоўцаў.

Ён папоўніўся прозвішчам бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы-2012 у вольнай барацьбе ў катэгорыі да 120 кг Ігара Дзятко. Барацьбіт, якому 28 сакавіка споўніцца 22 гады, дыскваліфікаваны на два гады - да 29 студзеня 2015 года, паведамляе БелТА.

Як растлумачыў дзяржтрэнер у вольнай барацьбе Сяргей Ключнік, Ігар Дзятко дыскваліфікаваны за тое, што не з'явіўся на пазаспаборны допінг-тэст.

«Узяццё допінг-проб было падчас вучэбна-трэніровачнага збору ў Стайках. Ігар Дзятко ў гэты час хварэў, але аб будучым візіце допінг-афіцэраў ён быў папярэджаны. Як вынікае з тлумачэнняў спартоўца, на здачу допінг-пробы ў Стайкі ён не паехаў, каб не пагоршыць хваробу. Ці магчыма было прыехаць узяць пробу да яго дадому? Мабыць, так. Але калі яму тэлефанавалі, яго тэлефон адказваў, што абанент знаходзіцца па-за зонай доступу. Вельмі шкада, што ледзь пачатая кар'ера перспектыўнага барацьбіта перапынілася з такой падставы», - адзначыў дзяржтрэнер.

Зрэшты, спартовец не выключае, што пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі вернецца ў барацьбу. «У бліжэйшыя два гады ён будзе атрымліваць адукацыю. А потым, калі захоча і здолее захаваць сябе ў належнай форме, зможа прадоўжыць кар'еру. Праўда, трэніравацца з нацыянальнай камандай ён у гэты перыяд не мае права. Ігар сказаў, што падумае, і, можа быць, вернецца», - сказаў Сяргей Ключнік.

У абноўленым спісе дыскваліфікаваных спартоўцаў з'явілася таксама прозвiшча 33-гадовай лёгкаатлеткі з Гродна Наталлі Цыцорынай. Бягуха адлучаная ад вялікага спорту да 3 снежня 2014 года.

 

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках