19 красавiка 2024, Пятніца, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння разгледзяць апеляцыю БАТЭ па «справе Гутара»

1
Сёння разгледзяць апеляцыю БАТЭ па «справе Гутара»

Аляксандр Гутар прыме ўдзел у пасяджэнні арбітражу Беларускай федэрацыі футбола.

Футбаліст пакінуў Турцыю, дзе зараз знаходзіцца на зборах «Дынама-Менск» і прыляцеў у беларускую сталіцу, паведамляе сайт клуба.

У выпадку, калі арбітраж прыме рашэнне аб тым, што скасаванне кантракту паміж ім і БАТЭ законна, Аляксандр Гутар зможа выступаць за «Дынама».

Нагадаем, на мінулым тыдні БАТЭ падаў апеляцыю на рашэнне Камітэту па статусе і пераходах футбалістаў па так званай «справе Гутара».

Згодна з працэдурнымі дакументамі Беларускай федэрацыі футбола, кампетэнцыяй па разглядзе апеляцыі з'яўляецца яе арбітраж.

Былы галкіпер барысаўскага БАТЭ Аляксандр Гутар два тыдні таму прыступіў да трэніровак разам з футбалістамі менскага «Дынама».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках