28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бескарысных ідэолагаў «убухаюць» яшчэ больш грошай

22
У бескарысных ідэолагаў «убухаюць» яшчэ больш грошай

Да 2014 года мэтавыя пляцоўкі па развіццю ідэалагічнай практыкі будуць створаныя ў кожным раёне Магілёўскай вобласці.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, піша ПЦ «Вясна».

Па словах Кунцэвіча падрыхтоўка ідэолагаў - гэта складаны безупынны працэс. Чым больш ён кропкавы, тым больш дзейсны.

Трэба адзначыць, што ў 2012 годзе па індывідуальнай схеме адукацыі на 13 мэтавых пляцоўках раёнаў прайшлі стажыроўку каля 600 работнікаў.

Тым часам у вобласці адчуваецца недахоп спецыялістаў дадзенай спецыяльнасці. На дадзены момант не хапае 7 ідэолагаў у аддзелах выканкамаў.

Варта дадаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дэмакратыя ажыццяўляецца на падставе разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і меркаванняў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках