29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святкаванне Дня Волі перанеслі на 24 сакавіка

18
Святкаванне Дня Волі перанеслі на 24 сакавіка

На пасяджэнні аргкамітэт святкавання Дня волі прыняў рашэнне правесці асноўныя мерапрыемствы ў нядзелю, 24 сакавіка.

У абмеркаванні фармату мерапрыемства прымалі ўдзел прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, руху «За Свабоду», кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аргкамітэта па стварэнні партый «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і «Беларускага руху», руху салідарнасці «Разам», аб'яднання мастакоў «Пагоня».

Як паведаміў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, на пасяджэнні аргкамітэта было прынятае рашэнне падаць заяўку на правядзенне вулічнага шэсця ад пляцоўкі каля Батанічнага саду да парку Дружбы Народаў, дзе арганізаваць мітынг. Падаць заяўку плануецца на наступным тыдні, чакаецца, што яе падпішуць прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, БХД і «За Свабоду».

Акрамя таго, ужо пададзеная заяўка на арэнду памяшкання ў Палацы культуры трактарнага завода, дзе плануецца правесці 24 сакавіка а 17-й гадзіне ўрачыстае мерапрыемства. 22 сакавіка ў офісе Партыі БНФ «Пагоня» плануе адкрыць выставу.

Па словах Янукевіча, асноўнымі тэмамі вулічнага і святочнага мерапрыемства стануць абарона незалежнасці і вызваленне палітвязняў.

Аргкамітэт таксама прыняў рашэнне падрыхтаваць «шырокі зварот», у якім прапанаваць знакавым фігурам, палітычным лідэрам і грамадству далучыцца да святкавання 95-й гадавіны абвяшчэння БНР.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках