29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

World Press Photo: Найлепшыя фатаграфіі 2012

9

Журы штогадовай прэміі World Press Photo апублікавала спіс найлепшых навіновых фатаграфій 2012 года ў розных намінацыях.

Галоўны прыз атрымаў шведскі фатограф Поль Хансэн за здымак з Палестыны.

На фатаграфіі - гурт мужчын, якія нясуць па вуліцах Газы загінулых дзяцей, брата і сястру, убраных у пахавальныя саваны, піша rus.DELFI.lv.

Прэстыжная і традыцыйная прэмія World Press Photo ўручаецца ў дзевяці намінацыях, у кожнай з якіх журы выбірае па тры найлепшыя адзінкавыя здымкі і па тры найлепшыя сэрыі фатаграфій.

Гэтым разам у конкурсе ўдзельнічалі 5666 фатографаў 124-х нацыянальнасцяў, якія прадставілі 103 481 фатаграфіі. Агулам у выніку 2012 адзначаныя ўзнагародамі 54 фатографы з 32 краін. Поўны спіс пераможцаў апублікаваны на сайце прэміі.

Галоўны прыз у мінулым годзе дастаўся гішпанскаму фатографу Самуэлю Аранду за фота, на якім жанчына ў паранджы абдымае параненага сваяка. А ў 2011-м фатаграфіяй года стаў партрэт афганскай дзяўчыны Бібі Айшы, якую знявечыў муж – баец руху «Талібан». Фотаздымак Айшы была змешчана на вокладку аднаго з жнівеньскіх нумароў часопіса Time.

Некамерцыйная арганізацыя World Press Photo існуе пад заступніцтвам прынца Нідэрландаў з 1955 года. Для прываблівання ўвагі грамадскасці да фотажурналістыкі World Press Photo штогод праводзіць у Амстэрдаме аднайменны конкурс, які стаў за час свайго існавання самым маштабным і прэстыжным сярод фотажурналістаў усяго свету.

Прэміі прысуджаюцца ў такіх катэгорыях, як «Штодзённае жыццё», «Спартовая падзея», «Прырода», «Партрэты», а галоўная намінацыя конкурсу - «Фатаграфія года».

«Пахаванне ў Газе»

Здымак быў зроблены Полам Гансэнам у лістападзе 2012 года пасля бамбавання Газы ізраільскімі вайскоўцамі. Загінулыя - трохгадовы Мухамед Хіджазі і двухгадовая сястра Сухайб. Дзеці, як і іхны бацька Фуад, загінулі пад абломкамі дома, у які патрапіла ізраільская ракета. Маці дзяцей выжыла, але ў цяжкім стане патрапіла ў рэанімацыю, распавёў фатограф AP. Фатаграфія Гансэна была апублікаваная ў шведскай газеце Dagens Nyheter.

Адзін з чальцоў журы, Маю Мохань з Пэру, абвяшчаючы пераможцу, заўважыў, што моц гэтай фатаграфіі ў тым, што яна «супрацьпастаўляе гнеў і смутак дарослых нявіннасці дзяцей».

Пол Гансэн з'яўляецца штатным супрацоўнікам шведскай газеты Dagens Nyheter і ў сваёй краіне сем разоў прызнаваўся найлепшым фатографам года.

«Аіда»

Фатограф - Радрыга Абд (Аргенціна). Першае месца ў катэгорыі «Асноўныя навіны». Сірыя. 10 сакавіка 2012 года.

Жанчына з імем Аіда плача ў шпіталі, куды трапіла з цяжкімі ранамі пасля абстрэлу сірыйскай арміі, у зону якога трапіў ейны дом. Муж і двое дзяцей атрымалі смяротныя раны.

«Радасць у канцы забегу»

Фатограф - Вэй Сэн Чэнь (Малайзія). Першае месца за фатаграфію ў катэгорыі «Спорт». На фота - паганяты, які трымае быкоў за хвасты, адчувае радасць і палёгку на фінішы небяспечнага заезду па рысавым палетку. Папулярныя спаборніцтвы на быках Pacu Jawi праводзяцца штогод у канцы сэзону збору ўраджаю. У іх удзельнічаюць жыхары вёсак у Бату Сангкарэ, што на выспе Суматра ў Інданэзіі. Фота зробленае 12 лютага.

«Залаты дотык»

Фатограф - Сяргей Ільніцкі (Расея). Адзіны фатограф з Расеі, які стаў лаўрэатам у выніку 2012 года. Другі прыз за сэрыю спартовых фатаграфій з летняй Алімпіяды ў Лондане The Golden Touch.

Гады трэнінгаў, тысячы двубояў, сотні перамог - так фехтавальнікі рыхтаваліся да выхаду на Алімпійскую арэну ў Лондане. Двубой паміж рапірыстамі Аллаелдзінам Абуелкасэмам (Егіпет) і Пэтэрам Ёпіхам (Нямеччына) у 1/16 фіналу. 31 ліпеня. Лондан.

«На сметніку Дандора»

Фатограф - Міка Албэрці (ЗША). Першае месца ў катэгорыі «Праблемы штодзённасці». Жанчына, якая займаецца зборам смецця на 30-акравым сметнішчы: хацела б больш часу, каб пачытаць кнігі, што трапляюцца. Фота зробленае 3 красавіка ў сталіцы Кеніі Найробі, дзе тысячы людзей вымушаныя жыць на сметніку.

«Ружовы выбар»

Фатограф - Майка Элан (В'етнам). Першае месца за сэрыю здымкаў у катэгорыя «Праблемы штодзённасці». Закаханыя адна ў адную в'етнамскія дзяўчаты Фан Ці Туй Ву і Данг Ці Біч Бай. Апошні год яны жывуць разам, а на фота, зробленым 22 чэрвеня, пасля заняткаў у школе разам глядзяць тэлевізар.

«Мірэла»

Фатограф - Фаўста Падавіні (Італія). Першае месца ў катэгорыі «Штодзённае жыццё». 71-гадовая Мірэла і ейны муж былі шчаслівыя ў шлюбе 43 гады. Але апошнія 6 гадоў жыццё змянілася: у мужчыны дыягнаставалі хваробу Альцгаймэра. Цяпер жанчына вымушаная клапаціцца пра яго і даглядаць.

Штодзённы клопат, на які ў звычайным жыцці сыходзіць некалькі хвілін, займае гадзіны, калі гэта тычыцца каго-небудзь з прыдуркаватасцю. Фотаздымку - тры гады. Здымак зроблены ў Рыме 1 чэрвеня 2010.

«Шаломадзюбы казуар»

Фатограф - Крысціян Цыглер (Нямеччына). Першае месца ў катэгорыі «Прырода». Птушка пад назвай шаломадзюбы казуар есць плады блакітнай фігі. Здымак зроблены 16 лістапада на Чорнай горнай дарозе на поўначы Аўстраліі.

«Імператарскія пінгвіны»

Фатограф - Пол Ніклен (Канада). Першае месца за сэрыю здымкаў у катэгорыі «Прырода». Апошнія даследаванні выявілі, што імператарскія пінгвіны маюць здольнасць плаваць у тры разы хутчэй за кошт выпускання мільёнаў бурбалак са сваіх пёраў.

Гэтыя бурбалкі скарачаюць трэнне паміж пёрамі птушкі і ледзяной марской вадой, дазваляючы пінгвінам паскарацца ў вадзе да 30 кіламетраў на гадзіну, што дазваляе ўнікаць пашчы марскога леапарда і з разгону забірацца на лёд. Фота зробленае ў моры Роса ў Антарктыдзе 18 лістапада 2011 года.

«Проста хачу патрапіць у кола»

Фатограф - Ян Граруп (Данія). Першае месца ў катэгорыі «Спартовая гісторыя». У Магадзіша, пацярпелай ад вайны сталіцы Самалі, юныя дзяўчаты рызыкуюць жыццём, каб пагуляць у баскетбол.

Сувейс - 19-гадовая капітанка жаночай баскетбольнай каманды, атрымала шмат пагроз ад радыкальных ісламістаў, а таксама ад групоўкі «Аль-Шаабаб». «Я толькі зрабіць данк!» - Толькі на баскетбольнай пляцоўцы самалійская дзяўчына пачуваецца шчаслівай. Здымак зроблены ў лютым 2012 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках