25 красавiка 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка страціла статус першай ракеткі свету

59
Азаранка страціла статус першай ракеткі свету

З 18 лютага лідарства ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) пяройдзе да Серэны Уільямс.

Гэта стала вядома пасля таго, як амерыканка ў чвэрцьфінале турніру ў Досе атрымала валявую перамогу над чэшкай Петрай Квітавай - 3:6, 6:3, 7:5. У паўфінале Серэна Уільямс сустрэнецца з расейкай Марыяй Шарапавай (3).

У панядзелак 31-гадовая Уільямс пасуне беларуску Вікторыю Азаранку з найвышэйшага радка рэйтынгу WTA і стане самой сталай першай ракеткай свету ў гісторыі жаночага тэніса. У 1985-м амерыканцы Крыс Эвэрт было крыху менш за 31 год, піша БелаПАН.

Вікторыя Азаранка, якая з'яўляецца дзейнай чэмпіёнкай турніру ў Досе, таксама выйшла ў паўфінал.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках