29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэльскую апазіцыю абвінавацілі ў тэрарызме

27
Венесуэльскую апазіцыю абвінавацілі ў тэрарызме

Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвінаваціў венесуэльскую апазіцыю ў падрыхтоўцы нападу на амбасаду Кубы ў Каракасе.

«З учорашняга дня пачалася аперацыя падрыхтоўкі нападу на амбасаду Кубы ў Каракасе, невялікая група прыхільнікаў правых сіл зрабіла спробу захапіць амбасаду так, як гэта было 11 і 12 красавіка 2002 года», - заявіў Нікалас Мадура.

З ягоных слоў, нацыянальная гвардыя Венесуэлы і паліцыя зрабілі ўсе патрэбныя дзеянні для абароны «святой тэрыторыі любай Кубы», паведамляе РИА «Новости».

Адказнасць за здарэнне Мадура ўсклаў на аднаго з лідэраў апазіцыі, губернатара штата Міранда Энрыке Капрылеса і ягоных паплечнікаў. Віцэ-прэзідэнт заявіў, што ўлады звярнуліся да генеральнай пракуратуры Венесуэлы з просьбай распачаць патрэбныя крокі ў сувязі з гэтай інфармацыяй.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках