Дзень беларускай Вікіпэдыі ў Варшаве
16- 16.02.2013, 22:22
(абноўлена) У варшаўскім універсітэце Collegium Civitas ў Палацы Культуры і Навукі прайшоў Дзень беларускай Вікіпэдыі.
Імпрэза пачалася 16 лютага аб 11.00 і доўжылася да вечара.
У яе рамках прайшла акцыя напісання артыкулаў у беларускую Вікіпэдыю. Тэмы можна было выбіраць усякія, адзіны крытэр - яны павінны былі быць на беларускай мове.
Арганізатары імпрэзы Томаш Бладынец і Марэк Стэльмашэк распавялі аб прынцыпах дзейнасці электроннай энцыклапэдыі і пра цікавыя факты, звязаныя з ёй.
Арганізатарам імпрэзы выступіла «Беларуская нацыянальная памяць» і таварыства «Вікімэдыя Польшчы».
Фота - charter97.org