20 красавiка 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка можа даць прытулак Саакашвілі

147
Лукашэнка можа даць прытулак Саакашвілі

Калі сітуацыя ў Грузіі складзецца неспрыяльна для яе прэзідэнта, ён можа шукаць прытулку ў Менску.

Пра гэта заявіла экспэртка Расейскага інстытута стратэгічных даследаванняў Святлана Ціханава, піша партал «Грузія сёння».

Паводле ейных слоў, беларускі і грузінскі правадыры з'яўляюцца «даўнімі сябрамі», і тое, што Лукашэнка цяпер падтрымлівае Саакашвілі, - гэта «палітычны стыль беларускага прэзідэнта».

Экспэртка нагадала, што беларускія ўлады хаваюць былога правадыра Кыргызстана Курманбэка Бакіева, і дадала: «Я ўпэўненая, што калі спатрэбіцца, Лукашэнка будзе гатовы даць Саакашвілі прытулак».

Нагадаем, беларускі дыктатар апошнім часам неаднаразова прапаноўваў Грузіі вярнуцца ў СНД (рэспубліка выйшла з садружнасці пасля жнівеньскай вайны 2008 года) і выказваў гатоўнасць паспрыяць гэтаму.

Лукашэнка казаў, што калі трэба, то ён гатовы стаць на калені перад грузінскім кіраўніцтвам дзеля вяртання Тбілісі ў СНД. «Вось мы будзем з першага студзеня старшынстваваць у СНД, мы вас (Грузію) чакаем. Я прыеду да вас, стану перад вамі на калені, толькі не публічна. Ну, калі хочаце, публічна дзеля гэтага, і буду вас прасіць першым крокам вярнуцца ў СНД», - сказаў ён падчас сустрэчы з чальцамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі ў рамках Форуму еўрапейскіх і азіяцкіх медыя.

Аднак у адказ кіраўнік МЗС рэспублікі Майя Панджыкідзэ заявіла, што Грузія не збіраецца вяртацца ў СНД, бо ўжо выбрала свой замежнапалітычны курс.

Затое адзін з лідараў Рэспубліканскай партыі Грузіі, чалец кіроўнай кааліцыі «Грузінская мара», дэпутат парламента Леван Бердзенішвілі заявіў, што Лукашэнку не варта наведваць Грузію. Пры гэтым грузінскі парламентарый абвінаваціў беларускія ўлады ў арышце людзей паводле палітычных матывах.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках