29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне зноў выявілі птушыны грып

6
У Нямеччыне зноў выявілі птушыны грып

Вірус птушынага грыпу быў зафіксаваны на ферме для гадоўлі качак у Нямеччыне ў раёне Мэркіш-Одэрланд у федэральнай зямлі Брандэнбург.

Пра гэта паведамляе рэгіянальнае міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, здароўя і абароны правоў спажыўца.

Выяўлены на прадпрыемстве грып з'яўляецца нізкапатагенным і бяспечным для чалавека. Тым не менш, для прадухілення распаўсюджвання інфекцыі на ферме ўведзены каранцін. Усё пагалоўе качак - блізу 14 тыс птушак - будзе забітае. У Брандэнбургу створаны крызісны цэнтр, які закліканы каардынаваць правядзенне супрацьэпідэмічных захадаў на зямельным узроўні. Аб здарэнні праінфармавалі іншыя землі, а таксама федэральныя ўлады.

Выпадкі выяўлення птушынага грыпу, у тым ліку небяспечнага для чалавека высокапатагеннага вірусу H5N1, неаднаразова фіксаваліся ў Нямеччыне некалькі гадоў таму. У зямлі Брандэнбург захворванне птушак гэтым вірусам апошнім разам адзначалася ў 2007 годзе, паведамляе РИА «Новости».

Выпадкі птушынага грыпу H5N1 выклікаюць сур'ёзныя асцярогі сярод вірусолагаў і медыкаў, якія заяўляюць пра пагрозу пандэміі грыпу, падобнай маштабамі да пандэміі грыпу-«гішпанкі», які забраў у 1918 годзе мільёны жыццяў. Аднак пакуль гэты вірус не «навучыўся» распаўсюджвацца традыцыйным для грыпу паветрана-кропельным шляхам і перадавацца ад чалавека да чалавека, пагрозы пандэміі няма.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках