20 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Досе

39
Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Досе

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Досе.

Сёння ў першым паўфінале найлепшая беларуская тэнісістка перамагла польку Агнэшку Радваньску, якая займае 4-е месца ў сусветным рэйтынгу ў двух сэтах -6:3, 6:3.

Толькі ў пачатку першай партыі Радваньска зладзіла сур'ёзны супраціў, а затым беларуска пераняла ініцыятыву і скончыла партыю эфэктным брэйкам, саступаючы ў гейме з лікам 15:40. У другім сэце барацьбы не было - Вікторыя Азаранка адразу загуляла ва ўласцівай ёй атакавальнай манеры і, узяўшы тры геймы запар, дазволіла спаборніцы здабыць сваю падачу. Гэта быў толькі лакальны поспех, пасля якога Вікторыя Азаранка зноў цалкам кантралявала хаду гульні і паўтарыла вынік першай партыі. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 20 хвілін, паведамляе БелТА.

У асабістых сустрэчах з Агнэшкай Радваньскай Вікторыя Азаранка мае перавагу, атрымаўшы ўжо 12 перамог пры трох паразах.

Заўтра, 17 лютага спаборніцай Вікторыі Азаранкі ў вызначальным двубоі будзе другая ракетка свету амерыканка Сэрэна Уільямс, якая сёння падолела трэці нумар сусветнага рэйтынгу расейку Марыю Шарапаву - 6:3, 6:2.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках